Новы відэаролік пра нерацыянальнае выдаткоўванне ўладамі бюджэтных сродкаў (відэа)
Прадстаўляем
вашай увазе чарговае відэа, прысвечанае антыкарупцыйнай кампаніі Маладых
Хрысціянскіх Дэмакратаў, адна з мэтаў якой – зрабіць празрыстым і рацыянальным выдаткоўванне
бюджэтных сродкаў уладамі.
У прыватнасці, у
роліку адзначаецца, што бюджэтам краіны ў 2013 годзе было выдаткавана 1,13 трлн
рублёў на будаўніцтва жытла ў Менску, у той час як на будаўніцтва “Чыжоўка-Арэны”,
аквапарку і новага музею ВАВ з бюджэту пайшло 1,86 трлн рублёў.
Нагадаем, з мэтай
інфармавання грамадзян пра тое, куды выдаткоўваюцца грошы грамадзян, МХД прапануе серыю відэаролікаў,
якія наглядна дэманструюць прыярытэты рэжыму.
“Мы выступаем супраць карупцыі, за
празрыстасць бюджэту, які складаецца з падаткаў насельніцтва, за кантроль
грамадзян над выдаткаваннем бюджэтных сродкаў. Людзі павінны ведаць, на што
марнуюцца іхныя падаткі, бо без народнага кантролю народ у нашай краіне бяднее,
а рэжым багацее”, – адзначыла старшыня аргкамітэту МХД Марына Хоміч.