Берасцейскія ўлады адмовіліся ўзгадняць назву “Брэсцкіх Хрысціянскіх Дэмакратаў” (фота)

08 студзеня 2014 13:28  |  Галоўныя навіны

Галоўнае
ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкаму адмовілася ўзгадніць назву
ствараемага асветніцкага грамадскага аб’яднання “Брэсцкія Хрысціянскія
Дэмакраты”. “Галоўнае ўпраўленне не ўзгадняе назву грамадскага
аб’яднання”, – гаворыцца ў адказе начальніка ўпраўлення С.Каліноўскага
старшыне аргкамітэту Змітру Шурхаю.

 

Пры гэтым пры
мінулай спробе рэгістрацыі адной з прычынаў нерэгістрацыі было названае неўзгадненненазвы аб’ядання “з рэгіструючым органам”.

 

Разам з тым у
адказе гаворыцца, што слова “хрысціянскія” у назве АГА
“БХД” “можа ўваходзіць у назву рэлігійнай арганізацыі, якая
ставіць на мэце асветніцкую дзейнасць у галіне вывучэння хрысціянскага
веравучэння”, а “слова “дэмакраты” можа ўваходзіць у назву
палітычнай партыі”.

 

Ва ўпраўленні
юстыцыі паведамілі, што грамадскае аб’яднанне не можа займацца рэалізацыяй свабоды сумлення і
палітычных праграм, а значыць “назва аб’яднання “асветніцкае
грамадскае аб’яднанне “Брэсцкія Хрысціянскія Дэмакраты” не адпавядае
азначэнню грамадскага аб’яднання”.

 

“З такіх
адказаў адразу ясна, што ўлада не жадае рэгістраваць арганізацыі, якія
ствараюцца знізу людзьмі, здольнымі самаарганізавацца. Усё, што ў нас
рэгіструецца, рэгіструецца пад эгідай уладаў, калі выдаецца загад сабраць
псеўдаграмадскіх дзеячоў у нейкую арганізацыю”, – адзначыў прадстаўнік
берасцейскага аддзялення праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір
Вялічкін.

 

Паводле яго
словаў, мясцовыя праваабаронцы таксама сутыкаліся з нежаданнем іх рэгістрацыі,
калі ўлады нават прапаноўвалі мясцовым аматарам жывёлаў узяць назву
“Брэсцкая вясна”, каб заняць найменне арганізацыі. “Улады
прыдумляюць, што словы “хрысціянскія” і “дэмакраты” – гэта
ўжо рэлігія і палітыка. Але такая логіка ад лукавага. Яна не мае нічога
агульнага са здаровым сэнсам, толькі з загадам нерэгістраваць незалежныя
грамадскія аб’яднанні”, – лічыць праваабаронца.

 

Нагадаем, у
снежні хрысціянскія дэмакраты Берасця другі раз падалі ўстаноўчыя дакумантыва ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама. Гэтым разам яны спрабуюць
атрымаць рэгістрацыю пад назвай Асветніцкае грамадскае аб’яднанне
“Брэсцкія хрысціянскія дэмакраты”. Раней улады заявілі, што назва
“Берасцейскія Хрысціянскія Дэмакраты” на беларускай мове не адпавядае назве
“Брестские Христианские Демократы” на рускай.

 

Берасцейскія ўлады адмовіліся ўзгадняць назву "Брэсцкіх Хрысціянскіх Дэмакратаў" (фота) 

Берасцейскія ўлады адмовіліся ўзгадняць назву "Брэсцкіх Хрысціянскіх Дэмакратаў" (фота)

Болей навін