МХД зрабілі прапанову БРСМ (фота)
Маладыя Хрысціанскія Дэмакраты прапанавалі БРСМ па просьбе апошняй 101-ю ідэю для дзейнасці арганізацыі – узняць пытанне палітвязняў Беларусі, а таксама працаваць над змяненнем дзеючай сітуацыі ў сферы кіравання дзяржавай.
“Замест
таго, каб вырашаць пастаўленыя Лукашэнкам задачы, актывісты БРСМ мусілі б
праяўляць сябе ў іншым – нагадваць пра зніклых палітыкаў, гаварыць аб
сапраўднай сітуацыі ў нашай краіне, аб краху эканамічнай і сацыяльнай
сістэмы, пра дыктатуру як у асобна ўзятым ВНУ з боку рэктарату і
адміністрацыі, так і па ўсёй Беларусі ў цэлым”, – пракаментавалі акцыю
актывісты Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў.