БХД выказала салідарнасць з удзельнікамі Еўрамайдану (фота)
Прадстаўнікі
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падчас свайго візіту ў Кіеў наведалі
Еўрамайдан, дзе раздалі мясцовым актывістам цёплыя шалікі, якія мусяць
дапамагчы ім у змаганні зімовай парой.
“Такім
чынам, мы выказалі салідарнасць з прыхільнікамі еўрапейскага выбару
Ўкраіны”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Георгі Дзмітрук.
Нагадаем, што прадстаўнікі
БХД, у тым ліку адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, у нядзелю 15 снежня таксама наведалі Кіеў, каб выказаць
украінскаму народу салідарнасць і падтрымку ў іх змаганні за свабоду і
незалежнасць.