МХД: выдаткі на культуру ў тры разы меншыя за выдаткі на ўнутраныя войскі (відэа)
Прадстаўляем вашай увазе чарговае відэа, прысвечанае антыкарупцыйнай кампаніі
Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў, адна з мэтаў якой – зрабіць празрыстым і
рацыянальным выдаткоўванне бюджэтных сродкаў уладамі.
У прыватнасці, у роліку адзначаецца, што бюджэтам краіны ў 2013 годзе было
выдаткавана 196 млрд рублёў на дзяржаўную праграму “Культура
Беларусі”, у той час як на ўтрыманне ўнутраных войскаў было накіравана 602
млрд рублёў. “196 < 602. Задумайцеся!” – заклікаюць
аўтары роліку.
Нагадаем, з мэтай
інфармавання грамадзян пра тое, куды выдаткоўваюцца грошы грамадзян, МХДпрапануесерыю
відэаролікаў, якія наглядна дэманструюць прыярытэты рэжыму.
“Мы выступаем
супраць карупцыі, за празрыстасць бюджэту, які складаецца з падаткаў
насельніцтва, за кантроль грамадзян над выдаткаваннем бюджэтных сродкаў. Людзі
павінны ведаць, на што марнуюцца іхныя падаткі, бо без народнага кантролю народ
у нашай краіне бяднее, а рэжым багацее”, – адзначыла старшыня аргкамітэту
МХД Марына Хоміч.