Павал Севярынец і Вольга Шылак пабраліся шлюбам (фота)

11 студзеня 2014 13:34  |  Галоўныя навіны

У Менску 11
студзеня ў архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся шлюб
сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Паўла Севярынца і яго нявесты Вольгі Шылак. Сведкам з боку жаніха быў лідэр “Маладога
фронту” Зміцер Дашкевіч.

 

На шлюбе
прысутнічалі сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Георгі Дзмітрук, адказны
сакратар Дзяніс Садоўскі, абласныя каардынатары Мікола Баўсюк, Таісія Кабанчук,
Зміцер Шурхай, каардынатар БХД і маці жаніха Таццяна Севярынец, былы сустаршыня
аргкамітэту Аляксей Шэін і іншыя.

 

Таксама павіншаваць
маладых прыйшлі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька,
былы лідар Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, старшыня Беларускай асацыяцыі
журналістаў Жанна Літвін, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, лідар
кампаніі ” Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў, жонка экс-кандыдата ў
прэзідэнта Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, гісторык і пісьменнік Уладзімір
Арлоў, гісторык Андрэй Унучак, паэт Генадзь Бураўкін, шматлікія журналісты і
іншыя.

 

Ад імя сяброў
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі шчыра віншуем Паўла і Вольга са шлюбам!
Шчыра зычым ім любові, мудрасці, узаемапаразумення і працягу ў дзецях!

Павал Севярынец і Вольга Шылак пабраліся шлюбам (фота)
Павал Севярынец і Вольга Шылак пабраліся шлюбам (фота)
Павал Севярынец і Вольга Шылак пабраліся шлюбам (фота)

 

Фота Надзеі Гацак

Болей навін