МХД: што больш важна – навука ці аквапаркі? (відэа)

14 студзеня 2014 13:24  |  Галоўныя навіны

У 2013 годзе
бюджэтам Беларусі на Нацыянальную акадэмію навук было выдаткавана 1,32 трлн
рублёў, у той час як на будаўніцтва “Чыжоўка-Арэны”, аквапарка і новага
музея ВАВ – 1,86 трлн рублёў.

 

“1,32 трлн <
1,86 трлн рублёў. Задумайцеся!”
– заклікаюць Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты.

 

Нагадаем, з мэтай інфармавання грамадзян пра тое, куды выдаткоўваюцца грошы
грамадзян, МХД прапануе серыю відэаролікаў, якія наглядна дэманструюць прыярытэты
рэжыму.

 

“Мы выступаем
супраць карупцыі, за празрыстасць бюджэту, які складаецца з падаткаў
насельніцтва, за кантроль грамадзян над выдаткаваннем бюджэтных сродкаў. Людзі
павінны ведаць, на што марнуюцца іхныя падаткі, бо без народнага кантролю народ
у нашай краіне бяднее, а рэжым багацее”, – адзначыла старшыня аргкамітэту
МХД Марына Хоміч.

 

Болей навін