Яўген Васьковіч адбыў у ШІЗА 247 сутак
Адказны сакратар
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Дзяніс Садоўскі паведаміў прэсавай службе БХД пра сітуацыю з палітвязнем,
сябрам БХД Яўгенам Васьковічам, на якога аказваецца моцны ціск з боку
кіраўніцтва турмы № 4 у Магілёве.
З кастрычніка
2011 года Яўген Васьковіч правёў 247 сутак у ШІЗА. Апошнія 10 сутак ён атрымаў
27 снежня 2013 года і сустрэў Новы год у карцары. Большасць так званых
пакаранняў выдаецца з адной і той самай фармулёўкай: “за адмовы выконваць
законныя патрабаванні супрацоўнікаў турмы”. У сярэднім Яўген праводзіць у
ШІЗА 15-20 сутак на месяц.
Крытычна і
экстрэмальна, што пры росце 186 сантыметраў важыць палітвязень толькі 65
кілаграмаў. Гэта можна параўнаць з умовамі ўтрымання вязняў савецкага ГУЛАГу ці
фашысцкіх канцлагераў.
Таксама
нерэгулярна і выбарачна даходзяць лісты і бандэролі як да Яўгена Васьковіча,
так і ад яго.
Гэта, безумоўна,
вельмі крытычная сітуацыя. БХД заклікае праваабаронцаў і міжнародныя
арганізацыі выказаць пратэст і заклікаць кіраўніцтва турмы спыніць катаванні
супраць палітвязня Яўгена Васьковіча.