У Маскве праходзяць слуханні па пазову ўнука Іосіфа Сталіна
Басманны суд Масквы перанёс на аўторак, 13 кастрычніка, разгляд пазову ўнука Іосіфа Сталіна Яўгена Джугашвілі да “Новай газеты” аб абароне гонару і вартасці яго дзеда, у сувязі з тым, што адзін з прадстаўнікоў пазову падчас паседжанняў адчуў сябе дрэнна.
73-гадовы Яўген Джугашвілі, сын загінулага ў 1943 годзе ў нямецкім палоне Якава Джугашвілі, патрабуе 10 млн рублёў за артыкул “Вінаватым прызнаны Берыя”, апублікаваны ў спецвыпуску “Новай газеты” “Праўда Гулага” 22 красавіка сёлета, з якіх 95% мусіць, па яго меркаванню, аплаціць рэдакцыя, а астатняе – аўтар, былы следчы Галоўнай ваеннай пракуратуры, а цяпер адвакат, Анатоль Яблакаў.
Нашчадку Сталіна не спадабалася сцвярджэнне, што савецкі дыктатар нясе асабістую адказнасць за растрэл 22 тысяч палонных палякаў у 1940 годзе, а таксама азначэнні “крывавы людаед” і фраза “Сталін і чэкісты павязаныя вялікай крывёй, найцяжкімі злачынствамі, першым чынам супраць уласнага народа”.
Сам Яўген Джугашвілі, які пражывае ў Тбілісі, у судзе не прысутнічае. Яго прадстаўнікі ўвесь дзень даказвалі, што Сталін не вінаваты ў падзяленні Польшчы ў 1939 годзе і масавых забойствах палякаў.
Адвакат адказнікаў Генры Разнік сказаў, што Яблакаў выказаў агульнавядомыя факты.
Па ўсім свеце надрукавана і распаўсюджана вялізарная колькасць хлусні аб Сталіне, аб яго ролі ў гісторыі Савецкага Звяза, і не толькі Савецкага Звяза, але і, адважуся сцвярджаць, у гісторыі чалавецтва. “Паводле грамадзянскага кодэкса, агульнавядомыя факты не падлягаюць даказванню, – заявіў ён журналістам у чацвер – Але на будучае паседжанне мы прынясем растрэльныя спісы і ўказанні з аўтографамі Сталіна аб тым, каб ператварыць людзей у лагерны пыл”.
Аўтар артыкула, даказваў, у прыватнасці, што на Сталіне ляжыць асабістая адказнасць за растрэл 22 тысяч палякаў, хоць афіцыйнае расследаванне ўсклала віну на Лаўрына Берыю.
У сваім артыкуле Яблакаў абапіраўся на рассакрэчаныя архіўныя дакументы. Ён упэўнены, што іх досыць для доказу ў судзе.