Брэсцкім Хрысціянскім Дэмакратам канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі (фота)

20 студзеня 2014 10:40  |  Галоўныя навіны

Асветніцкаму
грамадскаму аб’яднанню “Брэсцкія Хрысціянскія Дэмакраты” канчаткоова
адмовілі ў рэгістрацыі. Аб гэтым гаворыцца ў адказе начальніка галоўнага
ўпраўлення юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама Каліноўскага старшыне АГА
“БХД” Змітру Шурхаю.

 

Галоўная прычына
адмовы ў тым, што паводле слоўніка расейскай мовы “слова
“хрысціянства” пазначае адну з сусветных рэлігій”, а “слова
“дэмакрат” значыць прыхільнік дэмакратыі, сябар дэмакратычнай
партыі”. А значыць, заяўляюць чыноўнікі, АГА БХД плануе займмацца
рэлігійнай і палітычнай дзейнасцю.

 

“Адпаведна
назва аб’яднання асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Брэсцкія Хрысціяніскія
Дэмакраты” не адпавядае і супярэчыць артыкулу 1 Закона (“Аб
грамадскіх аб’яднаннях” – рэд.)”, – гаворыцца ў адказе.

 

Цікава, што ў
Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя і дзенічаюць такія грамадскія арганізацыі,
як, напрыклад, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Бацькі і настаўнікі
– за адраджэнне праваслаўнай адукацыі”, Грамадскае аб’яднанне
хрысціян-вайскоўцаў «Вера і доблесць», Міжнародная дабрачынная грамадская
арганізацыя “Сацыяльна-хрысціянскія службы “ТОS-Вайсрусланд”,
Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых хрысьціянскіх
жанчын”, у назве якіх прысутнічае слова хрысціянскі і праваслаўны, а
таксама як, напрыклад, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “За Саюз і
камуністычную партыю Саюза”, у назве якога пазначаная канрэтная палітычная
ідэалогія і канкрэтныя палітычныя мэты – адраджэнне СССР. Нягледзячы на гэта,
падобныя арганізацыі ў Беларусі зарэгістраваныя.

 

Брэсцкім Хрысціянскім Дэмакратам канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі (фота)

Брэсцкім Хрысціянскім Дэмакратам канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі (фота)
Брэсцкім Хрысціянскім Дэмакратам канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі (фота)

Болей навін