У БХД будуць не кандыдаты, а прамоўцы
У аргкамітэце па
стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Свабодзе сказалі, што
лік пададзеных заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў ідзе на сотні. «Нашы
лідэры — Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі — пазбаўленыя права балятавацца ў
дэпутаты.Таму мы зрабілі акцэнт на моладзь», — кажа прадстаўнік БХД Дзяніс
Садоўскі:
«У прынцыпе, гэта
кампанія не для вялікіх лідэраў. Яна ўсё-ткі больш для новых людзей. І мы
стараліся даць магчымасьць паспрабаваць сябе, абкатаць сябе новым людзям, якіх
цяпер шмат ёсьць у нашай партыі».
«Хрысьціянскія
дэмакраты маюць уласную стратэгію на мясцовыя выбары», — тлумачыць Павал
Севярынец:
«Мы ня
ўдзельнічаем у выбарах. Мы выкарыстоўваем мясцовую кампанію, каб правесьці
сваю. Тыя, хто ў нас вылучаецца праз збор подпісаў, — гэта нават не кандыдаты.
Мы іх называем „прамоўцы”. Яны могуць дайсьці да канца, могуць не дайсьці. У
любым выпадку за тыдзень да галасаваньня мы зьбіраем іх усіх у Менску і
абвяшчаем, што наша кампанія скончаная.
Для нас вельмі
важна, каб за два месяцы людзі папрацавалі па сацыяльных пытаньнях, маглі
стварыць так званыя альтэрнатыўныя ўрады. Хоць бы невялічкія каманды ў
мястэчках, гарадах, якія б маглі прапанаваць альтэрнатыўны плян разьвіцьця
Смалявічаў, ці Кобрыня, ці Мастоў… Але заклікаць галасаваць за нас мы нікога
ня можам. Бо выбараў няма».