Прэсавая канферэнцыя “Справа Андрэя Жукаўца. Судовая сыстэма ў чарговы раз кампрамэтуе Польшчу”.
У чацьвер, 23 студзеня 2014 году, а 11:00 запрашаем у Centrum Prasowу Foksal, Dom Dziennikarza у Варшаве (ul. Foksal3/5) на прэсавую канферэнцыю па справе Андрэя Жукаўца.
30 красавіка 2013 году Раённы суд у Беластоку абвесьціў прысуд па справе беларускага палітычнага ўцекача, былога сябра Маладога Фронту, сябра Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі – Андрэя Жукаўца. Беластоцкі судзьдзя Шчэнсны Шыманьскi на падставе абвінавачваньняў і матэрыялаў, сабраных дзяржаўнымі службамі Лукашэнкі, прысудзіў беларускага апазыцыянера да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Судзьдзя, які праводзіў справу, узнагароджаны павышэньнем і пераводам у Акруговы суд, які 30.01.2014 г. будзе разглядаць апэляцыю асуджанага Андрэя Жукаўца. На які вынік апэляцыі можна спадзявацца?
У канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі беларускіх і польскіх арганізацый.
Арганізатары сустрэчы: Зьвяз за Дэмакратыю ў Беларусі, Фундацыя Wolność i Demokracja, TV Белсат, Fundacja Lex Nostra.