Віталь Рымашэўскі даў інтэрв’ю грузінскаму тэлеканалу наконт пагрозы расейскіх баз у Беларусі (відэа)
Сустаршыня аргкамітэту
па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі даў
інтэрв’ю першаму каналу грузінскага тэлебачання наконт размяшчэння расейскіх
ваенных баз у Беларусі і на тэму расейскай ваеннай паргозы для Усходняй Еўропы.
У інтэрв’ю
палітык адзначыў, што БХД выступае катэгарычна супраць размяшчэння расейскіх
ваенных базаў у Беларусі і што расейская пагроза рэальная для ўсёй Усходняй
Еўропе. Паводле яго словаў, доказам гэтага ёсць сітуацыя ў Грузіі, Малдове,
Украіне.
“Прыйшоў час
дэмакратычным сілам, якія выступаюць за незалежнасць сваіх краін – даваць рашучы
адказ на гэты выклік”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскаму.