БХД смуткуе з прычыны смерці Генадзя Грушавога
Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя выказвае шчырыя спачуванні сваякам і блізкім выбітнага
беларускага дзеяча Генадзя Грушавога ў сувязі з яго смерцю. Генадзь Грышавы быў
адным з лідараў беларускага нацыянальнага Адраджэння, адным з ініцыятараў
аднаўлення Хрысціянскай Дэмакратыі на Беларусі. Вечная яму памяць і супакой!
Генадзь Грушавы нарадзіўся
24 ліпеня 1950 году ў горадзе Менску.
Скончыў
філязофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту;
Доктар
філязофскіх навук, прафэсар Інстытута сучасных ведаў (Менск).
Адзін з
арганізатараў і актыўных удзельнікаў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»
(1988-1989).
Старшыня
Праўленьня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня (пры заснаваньні — дабрачыннага
фонду) «Дзецям Чарнобыля» (з 1989).
Дэпутат
Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня (1990-1995), сябра Камісіі па
праблемах Чарнобыльскай катастрофы, Камісіі па заканадаўству, сябра фракцыі
БНФ; дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня (1995-1996).
Старшыня
Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі (1996-1999).
Каардынатар
Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі (1997).
Арганізатар
Моладзевага хрысьціянска-сацыяльнага саюза, больш як 70 груп самадапамогі,
сеткі моладзёвых сацыяльных цэнтраў «Майстэрня будучага» ў розных рэгіёнах Беларусі
(з 1997), сустаршыня грамадзянскага камітэта «Выбар-2001» (2000-2001).
Сябра
каардынацыйнай рады Міжнароднага бюро міру (Жэнэва).
Фонд «Дзецям
Чарнобыля» за гады сваёй працы дапамог больш як 2 мільёнам жыхароў Беларусі,
больш за 160 тысяч дзяцей былі накіраваны на рэабілітацыю і аздараўленьне ў
многія краіны сьвету.