Яўген Васьковіч: калі б я не быў у турме – быў бы на Майдане
Палітвязень,
сябар аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген Васьковіч у адным са
сваіх лістоў выказваў прывітанне і падтрымку ўдзельнікам акцыяў пратэсту ва
Украіне.
У лісц ён адзначыў,
што калі б не быў зараз у турме, то быў на Еўрамайдане, паведаміў адказны
сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.
Нагадаем, з кастрычніка
2011 года Яўген Васьковіч правёў247 сутак у ШІЗА. Апошнія 10 сутак ён атрымаў 27 снежня 2013 года і сустрэў
Новы год у карцары. Большасць так званых пакаранняў выдаецца з адной і той
самай фармулёўкай: “за адмовы выконваць законныя патрабаванні
супрацоўнікаў турмы”. У сярэднім Яўген праводзіць у ШІЗА 15-20 сутак на
месяц.