У нядзелю марафон пікетаў БХД: “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”
У Менску ў
нядзелю, 2 лютага, у розных частках гораду адбудзецца серыя пікетаў прамоўцаў
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падчас мясцовай кампаніі. Удзел у іх
возьмуць як самі актывісты і сябры іх ініцыятыўных груп, так і прадстаўнікі
кіраўніцтва аргкмаітэту БХД (Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі і іншыя).
Пройдуць пікеты ў
выглядзе марафону пад агульнай назвай “Абаронім нашых дзяцей ад
алкагалізму”. Пачнуцца яны з пікету ў Зялёным Лузе (вуліца Гамарніка 29) а
12-й гадзіне, пройдуць недалёка ад кінатэатру “Кіеў”,
Камароўскага рынку, супермаркету “Чкалаўскі”, універсаму “Беларусь” і
скончацца пікетам ля ГЦ “Глоба” па вуліцы Уманскай.
Запрашаем
журналістаў узяць удзел асвятленні ўсяго пікетнага марафону альбо асвятлення
пікетаў ля суперкаркету “”Чкалаўскі” а 14:00.