Міліцыянт на пікеце БХД: скручу і завязу ў лес (дадалося фота)
У Менску ля
ўніверсаму “Беларусь” сябар Заводской выбарчай камісіі Вольга
Пятроўна Крыжаноўская сумесна з супрацоўнікамі міліцыі (адзін з іх старшына
Бобрык) патрабуюць спыніць пікет па зборы подпісаў за сябра аргкамітэту БХД.
Прадстаўнікі
ўлады зневажаюць актывістаў, патрабуюць аддаць ім падпісныя аркушы.
“Скручу і завязу адсюль у лес”, – адзначыў адзін з міліцынятаў.
“Вось, што
робяць міліцыянты, якія жывуць з падаткаў грамадзян”, – падкрэсліў
сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Пасля таго, як
тым, што адбываецца, пачалі масава абурацца мінакі, якія да таго ж сталі
масаава запісвацца ў сведкі, сябар участковай камісіі сышла. За ёй сышлі і міліцыянты.
“Прадстаўнікі завадской выбарчай камісіі з’явіліся разам з міліцыяй вельмі раптоўна. І вельмі раптоўна зніклі, калі пабачылі, што сварыцца з Віталём Рымашэўскім сабе даражэй. Ён іх вельмі добра прысекаў. Прадстаўнікам выбарчай камісіі не спадабалася, што на стэндах быў надпіс “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Яны пыталі: “Чаму вы не ад партыі, а напісана што ад партыі??? Не маеце права, згортвайце!” Прычым слова “партыя” нідзе не ўжывалася. БХД—ствараемая партыя, якую ўлады баяцца рэгістраваць. І ўсімі сродкамі не даюць нават самую назву абсалютна легальна выкрыстоўваць у пікетах!” – распавёў удзельнік пікету Павал Пракаповіч.