Прамоўцу БХД вынеслі папярэджанне
Прамоўцу падчас
мясцовай кампаніі аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя Максіму Гацаку Кастрычніцкая раённая выбарчая камісія 3 лютага
адзінагалосна вынесла папярэджанне.
Папярэджанне
вынесенае за пікет 2 лютага: за бел-чырвона-белую расцяжку, якую прадстаўнікі
камісіі палічылі незарэгістраванай сімволікай, а таксама за заяву сябра
ініцыятыўнай групы пра тое, што выбараў у Беларусі няма і ўсе дэпутацкія месцы ўжо
падзеленыя.
Выбарчая камісія
таксама палічыла сам пікет несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам і збіраецца
перадаць адпаведную заяву ў міліцыю.