Віталя Рымашэўскага выклікаюць у міліцыю

04 лютага 2014 15:24  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі выкліканы ў
РАУС Савецкага раёна Менска на пятніцу, 7 лютага.

 

Паколькі на тэрыторыі Савецкага раёна знаходзіцца
Камароўскі рынак, то, верагодна, выклік звязаны з пікетам прамоўцы МХД Марыны
Хоміч. Нагадаем, 2 лютага людзі ў цывільным там усяляк абражалі ўдзельнікаў
пікету, здымалі іх у шчыльную на відэа, аказвалі псіхалагічны ціск. На іх быў выкліканы нарад міліцыі,
які так і не з’явіўся.

 

“Дадзены факт, як і ціск на актывістаў падчас
пікетаў і пасля іх, мы расцэньваем як палітычны пераслед, як спробу запужвання.
У той час, як уладныя кандыдаты карыстаюцца адміністратыўным рэсурсам,
выкарыстоўваюць незарэгістраваную сімволіку, ціск аказваецца толькі на
актывістаў БХД. Рэжым дазваляе апазіцыі ўдзельнічаць толькі па яго правілах,
калі ж падзеі развіваюцца не па яго сцэнары, то адразу ж уключаецца рэпрэсіўная
машына”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін