Актывісты БХД падвяргаюцца палітычнаму пераследу

04 лютага 2014 16:39  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заяўляе, што ў
дачыненні прамоўцаў БХД, якія ўдзельнічаюць у мясцовай кампаніі, і сябраў іх
ініцыятыўных груп, аказваецца палітычны пераслед пад кіраўніцтвам сябраў
выбарчых камісій і прадстаўнікоў сіловых структур.

 

У прыватнасці, 2 лютага падчас марафону пікетаў БХД
прадпрымаліся спробы сарваць правядзенне пікетаў, выказваліся пагрозы і абразы
з боку праваахоўчых арганізацый, прадстаўнікаў выбаркамаў, праўладных
вылучэнцаў у адрас прамоўцаў БХД і іх ініцыятыўных груп. Супраць сустаршыні
аргкамітэту БХД Віталя Рымашэўскага распачаты адміністратыўны пераслед. Усё
гэта – факты палітычнага пераследу, падаўлення права на свабодныя выбары.

 

БХД звяртае ўвагу праваабарончых арганізацый,
дэмакратычных урадаў замежных краін на грубыя парушэнні законных правоў і
інтарэсаў законных грамадзян Беларусі, палітычны пераслед хрысціянскіх
дэмакратаў і фактычную забарону свабодных выбараў.

 

Тым не менш, БХД працягне сваю дзейнасць. Мы
заклікаем неабыякавых людзей далучацца да Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і
падтрымаць пікеты, якія пройдуць па ўсёй краіне ў суботу, 8 лютага.

Болей навін