У Мёрах войсковыя вучэнні: мабілізавалі прамоўцу БХД і адключылі ацяпленне людзям

05 лютага 2014 13:37  |  Палітыка

У Мёрах, дзе ў
гэтым годзе балатуецца адразу пяцёра прадстаўнікоў аргкамітэту БХД, абвешчаныя
вайсковыя вучэнні. На іх мабілізаваны і адзін з прамоўцаў Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Маскаленка, якому тым самым перашкаджаюць збіраць подпісы за сваё вылучэнне.

 

Апроч таго, у
мястэчку з прычыны вучэнняў без ацяплення засталіся больш за тысячу чалавек,
паколькі ацяпленне было перанакіраванае з жылых дамоў на спартовую залю, дзе
пасялілі ўдзельнікаў вучэнняў, адзначыў Валер Валажонак.

 

Паводле яго,
улады на гэтую праблему ніяк не рэагуюць.

Болей навін