БХД: супраца судоў дэмакратычных краін з беларускімі суддзямі, адказнымі за палітычны пераслед, непрымальная
Зараз у
беластоцкім акруговым судзе разглядаецца апеляцыя Андрэя Жукаўца на вырак
раённага суду, які прысудзіў яго да трох гадоў турмы. БХД неаднаразова
выступала ў падтрымку Андрэя Жукаўца, які пацярпеў за свае перакананні ў
Беларусі як сябар Маладога Фронту і дзеяч дэмакратычнай апазіцыі.
Супраць Андрэя
была сфальсіфікаваня справа ў Беларусі. Пасля трох гадоў змагання за
справядлівасць ён быў вымушаны выехаць з Беларусі ў 1999 годзе, каб пазбегнуць
арышту.
Знаходзячыся ў
Польшчы, Андрэй працягваў змагацца за дэмакратычныя змены ў Беларусі, дапамагаў
друкаваць агітацыйную літаратуры, арганізоўваў сустрэчы з польскімі палітыкамі.
Рэжымныя спецслужбы перадалі ссфальшаваную справу ў Польшчу і патрабавалі
арышту і экстрадыцыі Андрэя.
Усе гады знаходжання
Андрэя Жукаўца ў Польшчы беларускія ўлады не спынялі яго пераследу, намагаючыся асудзіць Спадара Жукаўца праз
пракуратуру і суд у Беластоку, выкарыстоўваючы дамоўленасці, што існуюць паміж
Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.
Мы звяртаем сваю
ўвагу на тое, што праз аналагічны механізм быў асуджаны і зняволены беларускі праваабаронца
Алесь Бяляцкі. На дадзены момант ён прызнаны палітвзням усімі ўплывовымі
міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі і Еўрапейскім Парламентам.
БХД заклікае не
дапусціць паўтарэння судовай памылкі і ў справе Андрэя Жукаўца. Звяртаем увагу
на неадпаведнасць зробленых перакладаў, якія выкарыстоўваліся ў справе, недасяжнасць
для польскага правасудзя “сведкаў”, паказанні якіх беларуская
пракуратура далучыла да справы, а таксама на супрацу з суддзёй Наталляй Пыкінай,
якая ўнесеная ў спіс неўездных у ЕЗ за удзел у працэсах над палітычнымі
зняволеннымі ў Беларусі. Лічым супрацу судоў дэмакратычных краін з беларускімі
суддзямі, адказнымі за палітычны пераслед, непрымальнай з маральна-этычнага і
прававога пункту гледжання.
Просім
перагледзець вынікі асправы Андрэя Жукаўца і правядзення раследвання ўсіх фактаў
фальсіфікацыі ў дакумантах, прадастаўленых суду.