Актывіст БХД пра вучэнні ў Мёрах: так і да бяды нядоўга

06 лютага 2014 12:28  |  Галоўныя навіны

Дзеля правядзення
вайсковых вучэнняў у Мёрах вайскоўцам былі аддадзеныя спартовая школа і
стадыён, на якіх усталявалі блакпосты, у выніку чаго жыхары гораду не могуць
займацца спортам. Гэта выклікае вялікае незадавальненне ў мерчукоў, кажа
каардынатар аргкамітэту БХД Багуслаў Мацук.

 

Апроч таго, на
былым вайсковым аэрадроме сканцэнтраваная вялікая колькасць танкаў і іншай
вайсковай тэхнікі. Кажуць, што яго будуць выкарыстоўваць пад палігон для
стрэльбішчаў, у той час як аэрадром для гэтага не прыстасаваны, ён знаходзіцца
непасрэдна ля гораду і за 50 метраў ад трасы Мёры-Верхнядзвінск.

 

“Так і дя
бяды нядоўга. Нейкая гульня мускуламі. Каму яна трэба?” – задаецца
пытаннем Багуслаў Мацук. Паводле яго словаў, вайскоўцы самі не ведаюць, колькі
будуць працягвацца вучэнні.

 

Багуслаў Мацук
таксама распавёў, што 5 лютага разам з журналістамі былі затрыманыя і двое
прамоўцаў БХД падчас мясцовай кампаніі (усяго ў горадзе іх налічваецца пяцёра)
– Сяржук Васільеў і Валер Валажонак.

 

Што касаецца,
праблемы з ацяпленнем, у выніку якой замярзаюць дамы больш як тысячы жыхароў,
то раніцай 6 лютага грамадскі актывіст Іосіф Цітовіч падаў у райвыканкам
подпісы за хутчэйшае вырашэнне прраблемы.

Болей навін