Віталь Рымашэўскі атрымаў 15 базавых велічыняў (абноўлена)

07 лютага 2014 13:45  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі атрымаў 15 базавых велічыняў за удзел у пікеце каля Камароўкі 2 лютага.

 
Вось як пракаментаваў гэты прысуд сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі: «Рашэнне пра
штраф у 15 ​​базавых (Br2, 08.000.000 – заўв.рэд.) вынес асабіста начальнік
Савецкага РАУС. Падставай стаў удзел у пікеце каля Камароўскага рынку. Тады нам
пагражалі людзі ў цывільным. Як аказалася, адзін з іх – намеснік начальніка
Савецкага РАУС. Мы былі вымушаныя выклікаць міліцыю. Пасля гэтага яны вырашылі
даць максімальны штраф па артыкуле «ілжывы выклік». Самае цікавае, што міліцыя
нават не прыехала», – падкрэсліў палітык

Болей навін