Прамоўцы БХД Юліі Бяспалавай вынеслі папярэджанне (фота)

07 лютага 2014 18:08  |  Палітыка

Заводская раённая
выбарчая камісія 5 лютага вынесла афіцыйнае папярэджанне прамоўцы аргкамітэту
па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Юліі Бяспалавай.

 

Папярэджанне
вынесенае за пікет па зборы подпісаў за яе вылучэнне 2 лютага, паколькі
“на стэндзе мелася, недатычная біяграфічных дадзеных Юліі Іванаўны”.

 

Таксама прэтэнзіі
ў Заводскай камісіі меліся ў дачыненні сябраў ініцыятызнай групы прадстаўніцы
аргкамітэту БХД.

 

Нагадаем, ля ўніверсаму
“Беларусь” сябар Заводской выбарчай камісіі Вольга Пятроўна
Крыжаноўская сумесна з супрацоўнікамі міліцыі (адзін з іх старшына Бобрык) патрабавалі спыніць пікет па
зборы подпісаў за сябра аргкамітэту БХД.

 

Прадстаўнікі
ўлады зневажалі актывістаў, патрабавалі аддаць ім падпісныя аркушы.
“Скручу і завязу адсюль у лес”, – адзначыў адзін з міліцынятаў.

 

Прамоўцы БХД Юліі Бяспалавай вынеслі папярэджанне (фота)
Прамоўцы БХД Юліі Бяспалавай вынеслі папярэджанне (фота)

Болей навін