Паўлу Севярынцу вынеслі “афіцыйнае папярэджанне”
Сустаршыню
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Паўла Севярынца 10 лютага выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю
Фрунзенскага раёну Менска, і там яму вынеслі пісьмовае “афіцыйнае папярэджанне аб
недапушчэнні супрацьпраўных паводзінаў”.
На пытанне, з чым
звязана такое папярэджанне, быў дадзены адказ: “Вы стаіце ў нас на
ўліку”.
Палітык звязвае
гэта з блізкім Чэмпіянатам свету па хакеі, які мае прайсці ўвесну ў Менску, і з
сустрэчамі па рэгіёнах, якія ён праводзіць падчас мясцовай кампаніі.
Нагадаем, што Павал Севярынец адбыў тры гады за Плошчу і па вызваленні 19 кастрычніка 2013 года мае два гады непагашанай судзімасці.