Менская гарадзкая камісія скасавала папярэджанне, вынесенае актывісту БХД

12 лютага 2014 17:53  |  Галоўныя навіны

Менская гарадская
выбарчая камісія скасавала папярэджанне, вынесенае раней Кастрычніцкай раённай
выбарчай камісіяй актывісту аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя Максіму Гацаку.

 

“Кастрычніцкая
раённа выбарчая камісія не мела дастатковых прававых падставаў для вынясення
папярэджання Гацаку М.В.”, – гаворыцца ў рашэнні камісіі.

 

Разам з тым яна
пастанавіла накіраваць у ГУУС Менгарвыканкаму інфармацыю пра правядзеньне сябрам
аргкамітэту пікетавання “для дачы прававой адзнакі”. Раней падобны
зварот быў накіраваны раённай камісіяй у РАУС Кастрычніцкага раёну.

 

Менская гарадзкая камісія скасавала папярэджанне, вынесенае актывісту БХД

Болей навін