У Мёрах улады вырашылі адключыць 2 тыс. людзей ад ацяплення

14 лютага 2014 10:02  |  Галоўныя навіны

У Мёрах чалавек
года па версіі раённых уладаў, дырэктар мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Уладзімір Мяцеліца пасля выхаду з бальнічнага замест рамонту аварыі цеплатрасы
вырашыў адключыць з вясны паравое ацяпленне для 2 тыс. жыхароў гораду.

 

Паводле
непацверджанай інфармацыі, санкцыю на такія дзеянні далі ў кіраўніцтве
Віцебскай вобласці, адзначыў прадстаўнік аргкамітэту БХД Валер Валажонак.

 

Пры гэтым усю
віну ўлады за адключэнне ўскладаюць на мясцовых хрысціянскіх дэмакратаў,
маўляў, адключэнне ёсць пакараннем за публікацыі ў СМІ пра замярзаючыя Мёры.

 

Нагадаем, у Мёрах
20 студзеня здарылася аварыяцеплавых сетак’. Тэмпература паветра ў шматпавярховіках і некаторых прыватных
сядзібах апускалася да 10 градусаў. У многіх дамах размарозіліся і лопнулі
батарэі ацяплення.

Болей навін