БХД патрабуе спыніць алкагалізацыю насельніцтва
26 кастрычніка
2013 года адбылася сустрэча кіраўніцтва БХД, юрыстаў, рэгіянальных
каардынатараў, актывістаў кампаніі БХД “За сямейныя каштоўнасці” і зацікаўленых
беларусаў, на якой было прынята рашэнне аб старце кампаніі “Абаронім нашых
дзяцей ад алкагалізму”. Кампанія пачалася з распрацоўкі юрыдычных
прапаноў па зменах у заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе працэдуру вырабу,
рэкламы і продажу алкагольнай прадукцыі.
На сустрэчах па кампаніі быў абмеркаваны шэраг зменаў у
заканадаўства, у тым ліку такія як:
– замацаваць
выдзяленне на ільготных умовах памяшканняў для працы цэнтраў і арганізацый,
якаія аказваюць бясплатную дапамогу людзям з алкагольнай залежнасцю і іх
сем’ям. Забяспечыць рэкламу працы такіх цэнтраў у СМІ;
– слабаалкагольныя напоі і піва аднесці да алкагольных
напояў;
– забараніць
рэкламу алкаголю (у тым ліку ў інтэрнэце), гандлёвых брэндаў і фірм, якія маюць
дачыненне да выбару ці рэалізацыі алкагольнай прадукцыі;
– забараніць продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі
21-гадовага ўзросту;
– забараніць
продаж алкагольнай прадукцыі ў агульных гандлёвых залах (прадаваць толькі у
спецыялізаваных аддзелах, якія маюць асобны ўваход);
– забараніць продаж алкаголю з 22.00 да 11.00;
– забараніць продаж лекавых сродкаў са складам спірта болей
20 % у упаковачнай тары болей за 30 мілілітраў без рэцэпту лекара;
– увесці
абавязковае правядзенне заняткаў – прафілактычных размоў у 7-11 класах СШ,
вучылішчах, каледжах, першых курсах ВНУ аб шкодзе алкаголю, табаку з
абавязковым удзелам прадстаўнікоў рэлігійных і грамадскіх арганізацый, якія
займаюцца рэабілітацыяй нарказалежных і алкаголікаў.
Са студзеня 2014
года ў Менску пачаўся збор подпісаў пад зваротам у міністэрства аховы здароўя,
палату прадстаўнікоў, савет міністраў, міністэрства гандлю, міністэрства
адукацыі і Мінгарвыканкам, з вышэйпералічанымі прапановамі па зменах у
заканадаўства. Пасля правядзення Нацыянальнай Рады БХД 1 лютага да кампаніі па зборы
подпісаў далучаліся рэгіёны Беларусі.
Падчас збору подпісаў за вылучэнне прамоўцаў ад БХД на
мясовую кампанію 2014 года праводзіліся пікеты і збор подпісаў супраць
алкагалізацыі насельніцтва. Гэта адна з асноўных кампаній БХД падчас мясцовай
кампаніі.
За адзін дзень пікетаў у Менску было сабрана больш за 100 подпісаў жыхароў Менска. Амаль
не было людзей, якія адмаўляліся падпісацца пад зваротам.
На сеняшні дзень
у вышэйпералічаныя арганізацыі накіравана каля 200 подпісаў грамадзян
Рэспублікі Беларусь. Кампанія па зборы подпісаў працягваецца, далучыцца можна,
звярнуўшыся па тэлефоне +375-29-167-34-35.
Факты:
Беларусь – сусветнылідар па спажыванні алкаголю. Па дадзеных агенцтва Bloomberg сярэднестатыстычны
беларус выпівае ў год 18,9 літраў спіртнога. Сусветная арганізацыя аховы
здароў’я вызначае крытычным узровень у 8 літраў на кожнага жыхара ва ўзросце
старэйшым за 15 год. У выпадку перавышэння дадзенага паказчыка адбываецца
дэградацыя нацыі ў дэмаграфічным, сацыяльным, эканамічным і культурным
накірунках, пагаршаецца стан яе здароўя і генафонд.
Па дадзеных спецыялістаў каля 30% беларусаў у той ці іншай
ступені хворыя на алкагалізм. Алкагалізм з’яўляецца прычынай 50% разводаў і
абсалютнай колькасці сіроцтва. Больш за 15% дзяцей спрабуюць алкаголь ва
ўзросце да 9 гадоў. З тых, хто шчыльна пазнаёміўся са спіртным да 18 год, каля
80 % становяцца алкаголікамі.
Па дадзеных
Міністэрства аховы здароўя за год ад выпадковага атручвання алкаголем памер
1851 чалавек, ад прычын, звязаных са спажыванне алкаголя 1186 чалавек.
Разам зтым не прымаецца ніякіх відавочных мер для паляпшэння сітуацыі. З кожным годам
растуць аб’ёмы вырабляемага ў краіне алкаголя. Эканамічны ўрон ад алкагалізму ў
Беларусі штогод дасягае 5% ад унутранага сукупнага прадукту.
Мы прапануем
выкарыстаць паспяховы досвед барацьбы з алкагалізмам еўрапейскіх краін і
прыняць нашы прапановы для аздараўлення беларускай нацыі, змяньшэння
алкагалізму сярод моладзі і дарослага насельніцтва.