Віталь Рымашэўскі: амбасадару Ізраіля давялі інфармацыю пра недапушчальнасць ягоных выказванняў

14 лютага 2014 14:57  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня
аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь
Рымашэўскі распавёў прэсавай службе БХД пра вынікі сустрэчы лідараў беларускай
апазіцыі з амбасадарам Ізраіля ў Менску Ёсэфам Шагалам, выказванні якога пра
беларускіх палітвязняў выклікалі хвалю крытыкі ў беларускім грамадстве.

 

“Амбасадару
была даведзена пазіцыя БХД, што падобнага кшталту выказванні недапушчальныя і
непрымальныя. Спадару Шагалу распавялі пра тое, што ў Беларусі не 4, а 11
палітвязняў, якія прызнаныя міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, што
ніхто з іх не з’яўляецца крымінальнікам, а суды над імі былі палітазаванымі.
Таксама я распавёў пра рэпрэсіі ў дачыненні да сябраў БХД, якія ўдзельнічаюць у
мясцовай кампаніі”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 

У сваю чаргу
амбасадар заявіў, што ягонае выказванне няправільна інтэрпрэтавалі СМІ. Было
дамоўлена, што ад імя амбасады Ізраіля неўзабаве будзе прадстаўлена афіцыйная
інфармацыя па дадзеным пытанні.

 

“БХД будзе
сачыць за развіццём падзеяў. Мы будзем дамагацца, каб усе дэмакратычныя краіны
падтрымалі абарону правоў чалавека і палітвязняў у Беларусі, а з вуснаў іх
дыпламатаў не гучала інфармацыя, якая б супярэчыла афіцыйнай пазіцыі гэтых
краін”, – заявіў сустаршыня БХД.

Болей навін