Актывіста аргкамітэту БХД выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС
Актывіста
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Максіма
Гацака 17 лютага выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС Менска за перадвыбарчы пікет 2
лютага.
Пакуль актывіст
праходзіць па справе ў якасці сведкі, аднак невыключана, што яго могуць
перакваліфікаваць у абвінавачанага па арт. 23.34 КаАП.
Падчас апытання ў
РАУС стала вядома, што кіраўніцтва Кастрычніцкай раённай камісіі не паведаміла
міліцыі пра тое, што вынесенае ёю актывісту папярэджанне тыдзень таму было
скасаванае гарадской камісіяй.