Кастрычніцкі РАУС узбудзіў справу супраць Віталя Рымашэўскага

18 лютага 2014 09:53  |  Галоўныя навіны

РАУС
Кастрычніцкага раёна Менска ўзбудзіў справу ў дачыненні да сустаршыні
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Віталя Рымашэўскага.

 

Справа ўзбуджаная
за пікет, фармальны ініцыятар яе ўзбуджэння – рэктар Беларускага дзяржаўанага
ўніверсітэту культуры і мастацтва Юры Бондар, які балатуецца ў Менскі гарсавет.

 

Нагадаем, што
гэта не першая справа,
ўзбуджаная ў дачыненні да Віталя Рымашэўскага падчасэ мясцовай кампаніі. Раней
ён атрымаў штраф у 15 базавых велічыняў за удзел у пікеце каля Камароўкі 2
лютага.

Болей навін