У пятніцу прэсавая канферэнцыя кампаніі “Права выбару”
21 лютага 2014 г. (пятніца) адбудзецца прэсавая канферэнцыя
нацыянальных каардынатараў кампаніі назірання за мясцовымі выбарамі – 2014
“Права выбару”. Яна будзе прысвечаная вынікам рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія прадстаўляюць арганізацыі-удзельніцы кампаніі
“Права выбару”.
Месца правядзення прэс-канферэнцыі – сядзіба Партыі БНФ (г.
Мінск, вул. Чарнышэўскага 3). Пачатак – у 12.00.
Інфармацыя пра кампанію “Права выбару”
Кампанія “Права выбару” праводзіцца на падставе ліпеньскага
(2013 г.) пагаднення дэмакратычных сілаў, якое падпісалі арганізацыйны камітэт
партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», грамадзянская кампанія «Гавары
праўду!», Партыя БНФ, Рух «За свабоду», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя
(Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя» і арганізацыйны камітэт Партыі свабоды і
прагрэсу. Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца актыўная дапамога дэмакратычным
кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў па вызначэнні і абароне сапраўднага
волевыяўлення грамадзян. Ініцыятыва скіраваная на прадухіленне парушэнняў
заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчага працэсу, фіксацыю парушэнняў і
аператыўнае рэагаванне на іх.