У Віцебску ўлады не зарэгістравалі 8 з 10 прадстаўнікоў БХД
У Віцебску
выбарчая камісія не зарэгістравала восем з дзесяці прамоўцаў аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падчас мясцовай
кампаніі. Зарэгістраваныя толькі Святлана Валажонак і Андрэй Агурцоў.
Таксама не
зарэгістраваны ніводзін з прадстаўнікоў іншых арганізацый, якія ўваходзяць у
кампанію “Права выбару”, паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД
Таццяна Севярынец.
“Улады
баяцца. Баяцца, што актывісты будуць працаваць з людзьмі, баяцца
назірання”, – падкрэсліла каардынатарка аргкамітэту БХД.