Адкрыты зварот БХД з нагоды падзеяў ва Ўкраіне
Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя выказвае сваю салідарнасць з украінскім народам і свае
спачуванні ў сувязі са шматлікімі ахвярамі. Мы лічым, што ўсу паўнату адказнасці за смерці нясе персанальна кіраўнік украінскай дзяржавы Віктар Януковіч
і яго ўрад.
Мы заклікаем усіх
беларусаў усімі магчымымі сродкамі выказаць салідарнасць з украінскім народам.
Мы заклікаем
міжнародную супольнасць асудзіць злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя
рэжымам Януковіча; стварыць Міжнародны трыбунал, які б расследваў злачынствы
супраць народу Украіны; арыштаваць рахункі Януковіча і яго атачэння ў банках ва
ўсіх краінах свету; узбудзіць крымінальныя справы супраць Януковіча і яго
паслугачоў.
Мы заклікаем расследваць абставіны забойства грамадзяніна Беларусі Міхала
Жызнеўскага і пакараць вінаватых.
Забойства мірных
жыхароў Украіны мусіць быць тэрмінова спыненае, а вінаватыя пакараныя.