БНП заклікае пісаць дыктоўку на верш Тараса Шаўчэнкі ў перакладзе Янкі Купалы

21 лютага 2014 15:57  |  Грамадства

Сёньня Дзень Роднай Мовы! Дата 21 лютага была абраная таму,
што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за
прызнаньне бэнгальскай мовы ў якасьці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане, які з
1971 году стаў асобнай дзяржавай Банглядэш. Сьвята было заснаванае на 30-й
сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКО 17 лістапада 1999 году.

 

Зараз усе мы сочым за падзеямi ва Ўкраiне, народ выйшау
баранiць сваю Годнасьць i у тым лiку сваю МОВУ! Што адбываецца з нашай мовай
вядома ўсiм. Адраджэньне МОВЫ пачатак
адраджэньня НАЦЫІ! Заклiкаем сёньня цi ў любы iншы дзень зрабiць Беларускую
дыктоўку.

 

Мы, робім дыктоўку заўтра, 22 лютага, будзем пiсаць адзін з
самых вядомых вершаў Тараса Шаучэнкi “Заповіт”. На беларускую мову
верш пераклаў Янка Купала.

 

Ад iмя БНП зьвяртаемся, да ўсіх беларускіх
СМІ, просім інфармацыйна падтрымаць нашу зварот. Асабліва просім Беларускае
Радыё Рацыя, Euroradio, Radio Svaboda, Беларуская служба Польскага радыё, Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
і Belsat_TV падтрымаць нашую iнiцыятыву, просiм, каб верш
прагучаў у вашым этэры.

 

Тэкст вершу Тараса Шаўчэнкі «Заповіт» у перакладзе Янкі
Купалы

 

ЗАПАВЕДЗЬ

Як памру я, пахавайце

На Ўкрайне мілай,

Сярод стэпу на кургане,

Дзе продкаў магіла:

Каб нязьмеранае поле,

Дняпро і абрывы

Было відна,— было чутна,

Як раве бурлівы!

Як пагоняць з Украіны

У сіняе мора

Кроў варожжу… Во тады я

І нівы і горы —

Ўсё пакіну й да самога

Бога палунаю

Маліцеся… А да тых пор —

Бога я ня знаю!

Пахавайце ды ўставайце,

Кайданы парвіце

І варожай злой крывёю

Волю акрапіце!

І мяне ў сям’і вялікай,

Ў сям’і новай, вольнай,

Не забудзьце памянуці

Добрым ціхім словам.

Болей навін