У Мёрах затрымалі журналістаў і актывістаў БХД

22 лютага 2014 17:14  |  Галоўныя навіны

У Мёрах 22 лютага
затрымалі двух незалежных журналістаў, якія прыехалі ў горад асвятляць дагэтуль
невырашаную праблему адсутнасці ацяплення.

 

Разам з
журналістамі затрыманыя два актывісты аргкамітэту БХД Сяргей Васільеў і Дзяніс
Маскаленка, якія суправаджалі журналістаў. Пры затрыманні прысутнічаў асабіста
начальнік Мёрскага РАУС Сяргей Лонь, паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД
па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

 

Зараз затрыманыя
знаходзяцца ў РАУС.

 

Аднаго з журналістаў вызвалілі каля 18.00, другога паабяцалі вызваліць неўзабаве. Актывісту БХД Змітру Лупачу, які ў пошуках затрыманых прыйшоў у РАУС, міліцыянты параілі ўхадзіць, пакуль не затрымалі і яго.

Болей навін