Па ўсёй Беларусі праходзяць школы назіральнікаў БХД (фота)
У Беларусі
актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” распачалі падрыхтоўку назіральнікаў на мясцовай кампаніі.
У выходных
падобныя школы прайшлі ў Менску, Віцебску, Мастах, Слоніме і ў іншых гарадах. У
сярэднім на іх прысутнічала 18-20 чалавек. Школы па падрыхтоўцы назіральнікаў будуць
працягнутыя і ў далейшым.
Настаўнікамі на
трэнінгах выступаюць прадстаўнікі БХД, якія самі неаднаразова былі
назіральнікамі і на ўласным досведзе сутыкаліся з фальсіфікацыямі з боку членаў
камісій і іншых прадстаўнікоў улады.
Жадаючыя стаць
назіральнікамі і прайсці адпаведнае навучэнне могуць звязацца з рэгіянальнымі каардынатарамі БХД або
з каардынатарам кампаніі БХД па назіранні Марынай Хоміч па тэлефонах 8044
5731042 ці 804429 5633107.