Жыхары Віцебску: прадстаўнікі выбарчых камісій нас падманулі (сведчанні)
Жыхары Віцебску,
якія падпісаліся за прамоўцаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяну
Севярынец і Алену Шабуню, пацвярджаюць сапраўднасць сваіх подпісаў, якія ў
выбарчай камісіі прызналі нібыта несапраўднымі, і кажуць, што іх падманулі
сябры выбарчых камісій.
“Людзі былі
вельмі абураныя тым, што іх падманулі. Яны такога не чакалі. Мы падаем скаргі з
прыкладаннем сведчанняў у пракуратуру і ЦВК”, – адзначыла Таццяна
Севярынец.
Вось, што кажуць
выбаршчыкі, якія падпісаліся ў падтрымку Таццяны Севярынец:
“Падчас
праверкі гарадской камісіяй сапраўднасці даты і подпісу я не зусім зразумеў
зместу праверкі”.
“Падчас
праверкі камісіі мяне дома не было, у дакуменце камісіі подпіс я не
ставіла”.
“Пры
праверцы гарадской камісіяй я дома адсутнічала, у іх дакуменце за мяне
распісаўся муж. Іх дакументу я не бачыла і не ведаю яго зместу”.
“Падчас
прыходу праверкі з гарадской камісіі я не зразумеў пастаноўкі пытання”.
А вось, пра што
заяўляюць падпісанты ў падтрымку Алены Шабуні:
“Падчас
праверкі я, шчыра кажучы, не памятаў і не зразумеў, пра што ідзе гаворка. Мае
словы пацвярджаюць бацькі”.
“Падчас
праверкі гарадской камісіяй сапраўднасці майго подпісу і даты я дома
адсутнічаў. Размаўляў з сябрам камісіі па тэлефоне і ў іх дакументах подпіс не
ставіў. За мяне распісалася мама. Па тэлефоне я сказаў, што і дату, і подпіс за
Шабуню А.А. я ставіў сам”.
“Падчас
праверкі гарадской камісіі я пацвердзіў дадзены факт (што ўласнаручна ставіў
подпіс і дату за Шабуню А.А. – рэд.) і падпісаўся, не чытаючы іх тэкст
дакументу. Пра што глыбока шкадую, бо не думаў, што члены гарадской камісіі
ўвядуць мяне ў зман”.
дазволу па тэлефоне подпіс у дакуменце ставіў мой сын. Тэксту дакументу я не
бачыў, але думаў, што пацвярджаю сваю дату і подпіс”.