Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты падтрымалі Яўгена Васьковіча (фота)
Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты 26 лютага падтрымалі палітвязня, сябра БХД Яўгена
Васьковіча, якому спаўняецца 24 гады.
Актывісты МХД
сфатаграфаваліся з партрэтамі Яўгена ў самым цэнтры Менска насупраць будынку
КДБ, за акцыю супраць якога і быў асуджаны Яўген Васьковіч.
Нагадаем, што
гэта ўжо чацвёрты дзень народзінаў, які палітвязень сустракае за кратамі.