ВІДЭАРОЛІК: МХД патрабуе вызвалення Яўгена Васьковіча

26 лютага 2014 15:02  |  Галоўныя навіны

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты на Дзень Народзінаў Яўгена Васьковіча знялі відэролік у яго падтрымку: “МХД патрабуе вызвалення Яўгена Васьковіча”.

 
Таксама актывісты МХД сфатаграфаваліся з партрэтамі Яўгена ў самым цэнтры Менска насупраць будынку КДБ, за акцыю супраць якога і быў асуджаны Яўген Васьковіч. 
Нагадаем, сёння, 26 лютага, святкуе свой 24-ы дзень нараджэння сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Яўген Васьковіч. Гэта чацвёрты дзень народзінаў, які ён сустракае за кратамі.
 
 
ВІДЭАРОЛІК: МХД патрабуе вызвалення Яўгена Васьковіча

Болей навін