Таццяна Севярынец і Алена Шабуня патрабуюць прыцягнуць да адказнасці сябраў выбаркамаў
Прамоўцы
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
ў Віцебску Таццяна Севярынец і Алена Шабуня, якім на падставе сфабрыкаваных
выбаркамамі пратаколаў адмовілі ў рэгістрацыі, падалі скаргі ў гарадскую
пракуратуру і ЦВК.
У іх яны просяць
прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні выбарчага заканадаўства і
Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама адмяніць незаконныя рашэнні аб іх
нерэгістрацыі.
Нагадаем, жыхары
Віцебску, якія падпісаліся за прамоўцаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
Таццяну Севярынец і Алену Шабуню, пацвярджаюць сапраўднасць сваіх подпісаў,
якія ў выбарчай камісіі прызналі нібыта несапраўднымі, і кажуць, што іх падманулі сябры выбарчых
камісій.