Пракуратура: мы не будзем разглядаць ваш зварот “па істоце”, паколькі вы “не ўяўляеце” інтарэсы Васьковіча (фота)
Пракуратура
Магілёўскай вобласці адмовілася разглядаць зварот аб парушэнні правоў у
Магілёўскай турме № 4 сябра БХД, палітвязня Яўгена Васьковіча. Мяркуючы па
ўсім, адказ быў напісаны па-расейску, а затым бяздумна перакладзены на
беларускую мову з дапамогай Google translate.
Так, у адказе
гаворыцца, што аўтарам звароту “не прадстаўленыя дакументы, якія
пацвярджаюць права ўяўляць інтарэсы Васьковіча Я.С.”, у сувязі з гэтым
ягоны зварот не можа быць разгледжаны “па істоце”. Такім чынам, з
адказу вынікае, што цяпер у Беларусі, каб нешта ўяўляць, патрэбныя нейкія
дакументы.
Падпісаў адказ
начальнік аддзелу па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў, “старэйшы
саветнік юстыцыі” “Ў.М.Гадуноў”.