МХД: Байкатуй расейскае! Купляй украінскае! (фота)
У сувязі з пачаткам
расейскай акупацыяй тэррыторыі Украіны і пасягненнем на яе суверэнітэт і цэласць
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць усіх грамадзянаў Беларусі аб`явіць
байкот таварам расейскай вытворчасці.
Замест гэтага
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты прапануюць падтрымаць украінскую эканоміку і
набываць украінскія тавары.
“Гэты крок амаль
нічога не каштуе кожнаму грамадзяніну, але, калі мы ўсе скажам “Стоп!”
расейскім таварам, мы зможам выказаць свае стаўленне да дзеянняў Крэмля на
тэрыторыі брацкага народу. Слава Украіне! Ганьба Расеі” –пракаментавала заяву МХД лідар аргкамітэту Марына Хоміч.