Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты перадалі подпісы супраць “спайсаў”

03 сакавіка 2014 18:13  |  Грамадства

Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты накіравалі ў МУС, Мінадукацыі і Мінаховы здароўя чарговыя 150
подпісаў супраць “спайсаў”.

 

Кампанія МХД
супраць курыльных сумесяў пачалася пасля з’езду МХД увосень 2013 года. Падчас
яе праводзіцца інфармацыйная праца, збіраюцца подпісы, распаўсюджваюцца ўлёткі
(ужо распаўсюджана больш за 1000 улётак).

 

У зваротах МХД
патрабуюць:

 

забараніць
«курыльныя сумесі» і прыраўнаваць іх да наркатычных сродкаў;

 

зрабіць больш
жорсткім інфармацыйны кантроль за рэкламай «курыльных сумесяў» ў інтэрнэце і
сацыяльных сетках, прадугледзець пакаранне сайтаў, якія размяшчаюць аб’явы аб
продажы «курыльных сумесяў»;

 

увесці
абавязковыя прафілактычныя гутаркі ў школах, ССНУ і ВНУ пра шкоду і наступствах
ўжывання «курыльных сумесяў»;

 

зрабіць больш
жорсткім пакаранне за захоўванне і распаўсюд «курыльных сумесяў», незалежна ад
колькасці.

Болей навін