У Бабруйску праходзіць акцыя супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне (фота)
У Бабруйску
актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі распачалі безтэрміновую акцыю
пратэсту супраць вайсковай агрэсіі Расеі ва Ўкраіне. Пра гэта паведаміла
каардынатар аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
Актывісты 3 і 4
сакавіка з самай раніцай павязалі сабе павязкі з надпісам “Мы супраць
вайны” і накіраваліся ў такім выглядзе па сваіх справах, хто ў грамадскім
транспарце, а хто пешшу. “Такім чынам мы хочам праінфармаваць жыхароў
гораду пра сваю грамадскую пазіцыю, пра тое, што мы супраць вайны, якая можа
абярнуцца катастрофай і вялікімі чалавечымі ахвярамі”, – адзначыла Таісія
Кабанчук.
Увечары 3
сакавіка Дэмакратычная Рада Бабруйска прыняла зварот, у якім выказалася па
сітуацыі ў суседняй краіне.
Актывісты БХД
збіраюцца працягваць антываенную акцыю да таго часу, пакуль сітуацыя ва Ўкраіне
не вырашыцца.