Беларусь развіталася з Рыгорам Барадуліным
У Менску 4
сакавіка ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбылася цырымонія
развітання з народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Памінальныя службы
ўзначалілі апостальскі адміністратар Беларускай грэка-каталіцкай царквы Сяргей
Гаек (Рыгор Барадулін быў грэка-каталіком) і мітрапаліт менска-магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
На цырымоніі развітання
прысутнічалі шматлікія дзеячы беларускай культуры, палітыкі, грамадскія дзеячы
і тысячы простых грамадзянаў. Ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс
Садоўскі і Вольга Кавалькова ўсклалі вянок з надпісам “Найлепшаму сыну
Беларусі”.
Пасля Імшы ў труну Рыгора Барадуліна паклалі
бел-чырвона-белы сцяг.
З Менска народнага паэта праводзілі ў апошні шлях ва Ушачы ў
Віцебскай вобласці, дзе пахаваюць на мясцовых могілках побач з маці.