У Берасці прамоўцу БХД пагражаюць пазбавіць рэгістрацыі
У Берасці адзінага
зарэгістраванага прамоўцу аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Васіля Бурака пагражаюць пазбавіць рэгістрацыі.
Зачэпкай для пазбаўлення рэгістрацыі стала тое, што ў
дэкларацыі даходаў ён не пазначыў дакладную колькасць чэкаў
“Маёмасць”.
Разам з тым,
адзначае Васіль Бурак, гэта не першы факт ціску на яго. Раней на яго з прычыны
ўдзелу ў выбарах ціснулі на працы. Па словам прамоўцы, гэта ўсё робіцца таму,
што “кіраўніцтва горада добра ведае” яго.