Прамоўцу БХД перадумалі скасоўваць рэгістрацыю
Берасцейскаму
прамоўцу аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Васілю Бураку перадумалі скасоўваць рэгістрацыю кандыдатам у
дэпутаты.
Нагадаем, Васіля
Бурака пагражалі пазбавіцьрэгістрацыі за тое, што ў дэкларацыі даходаў ён не пазначыў дакладную колькасць
чэкаў “Маёмасць”.
Разам з тым,
адзначае Васіль Бурак, гэта не першы факт ціску на яго. Раней на яго з прычыны
ўдзелу ў выбарах ціснулі на працы. Па словам прамоўцы, гэта ўсё робіцца таму,
што “кіраўніцтва горада добра ведае” яго.