БХД правяла перамовы з удзельнікамі кангрэсу Еўрапейскай Народнай Партыі (фота)
Дэлегацыя Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі на чале з сустаршынём Паўлам Севярынцам прыняла ўдзел у
выбарчым кангрэсе найбуйнейшай партыі Еўрапейскага Звязу – Саюзу хрысціянскіх
дэмакратаў і кансерватараў (European People’s Party), які прайшоў 6-7 cакавіка ў Дубліне (Ірландыя).
Пад час кангрэсу
дэлегацыя БХД мела сустрэчы з былым старшынём Еўрапарламенту, кіраўніком фонда
Конрада Адэнаўэра Хансам Гертам Пётэрынгам, міністрам ва ўрадзе Аўстрыі
Райнхольдам Лапаткай, сябрамі Еўрапарламенту Міхаэлем Галерам, Вернерам
Лангенам, Педро Агамунтом, кіраўніцтвам славацкай партыі “Хрысціянскі
Дэмакратычны Рух”, а таксама дырэктарам рэгіянальных праграм Еўразіі
Міжнароднага Рэспубліканскага Інстытута (IRI).